Літаратурная гасцёўня “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” (беларускі чацвер 13.09.2018)
Дата публикации: 14 сентября 2018
13 верасня года ў ДУА “Сярэдняя школа № 40 г.Магілёва” у рамках адзінага дня беларускага маўлення была праведзена літаратурная гасцёўня “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”. У ёй прынялі ўдзел вучні 11-х класаў.
Яны падрыхтавалі шмат звестак пра жанчын, якія ўнеслі вялікі ўклад у гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, а таксама звярнулі ўвагу і на наш час. У ходзе мерапрыемства вучні пачулі шмат цікавых фактаў пра Анастасію Слуцкую, Саламею Русецкую, Рагнеду, а таксама пра лаўрэата Нобелеўскай прэміі – Святлану Алексіевіч. Захапляльнымі былі расказы і пра Дашу Домрач, першую беларускую жанчыну, якой прасвоена званне “Герой Беларусі”. Вучнямі былі падрыхтаваны цікавыя проэзентацыі, праказаны ўрыўкі з мастацкіх кінастужак, прысвечаных гэтым жанчынам.
Сапраўды, пачуццём гонару і глыбокай павагі да жанчын — дзеячаў гісторый і культуры, было пранікнута гэта свята.
Людміла Козырава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры