Конкурс чытальнікаў вершаў “Паэзія ў маім жыцці” (да Сусветнага дня паэзіі) (беларускі чацвер 16.03.2023 г.)
Дата публикации: 17 марта 2023
21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. З нагоды гэтага дня традыцыйна праводзяцца літаратурныя сустрэчы і прэзентацыі кніг, ладзяцца творчыя конкурсы і паэтычныя акцыі.
Вучні 2 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў вершаў “Паэзія ў маім жыцці”, але спачатку пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята.
На конкурсе гучалі вершы П. Глебкі, А. Благінінай, Н. Цярэшкі, Н. Галіноўскай, А. Русака. Пераможцам стаў Селядцаў Марк. Ён чытаў верш Пятра Глебкі “Ноч. Халодная зямлянка…”.
Селядцаў Марк
Разанаў Цімур
Ільчанка Аліса
Белазор Цімафей
Емельянаў Мікіта
Пісаць вершы дадзена не кожнаму, але навучыцца разумець вершы, адчуваць прыгажосць самога жыцця можна. Гэтаму і вучыць нас паэзія.
Наталля Каралёва,
настаўнік пачатковых класаў