Віртуальная вандроўка «Завочнае падарожжа па Полацку» (беларускі чацвер 21.09.2023 г.)
Дата публикации: 21 сентября 2023
На рацэ Заходняя Дзвіна, за 100 кіламетраў ад Віцебска, знаходзіцца горад, назва якога паходзіць ад ракі Палаты («рака, што разлілася»). Полацк – самы старажытны горад Беларусі і адзін з найважнейшых напрамкаў для падарожнікаў. У Полацку захавалася шмат розных архітэктурных помнікаў і славутасцяў: Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі жаночы манастыр, Богаяўленскі мужчынскі манастыр, касцел Святога Андрэя Баболі, Пакроўская царква, Лютэранская кірха, Мікалаеўскі сабор, вал Івана Грознага, полацкі дом Пятра 1, полацкі «Чырвоны мост», помнікі Ефрасінні Полацкай, Францыску Скарыне, Усяславу Чарадзею, помнік літары «Ў» і іншае.
21 верасня 2023 года ў групе падоўжанага дня № 1 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” была праведзена віртуальная вандроўка «Завочнае падарожжа па Полацку». Вучні малодшых класаў з задавальненнем удзельнічалі ў вандроўцы па старажытным горадзе, з цікавасцю слухалі пра славутыя аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, пазнаеміліся з фотаздымкамі, складалі пазлы «Помнікі Полацка», пазнаеміліся са славутымі дзеячамі культуры Беларусі.