Інтэлектуальная гульня “Гавары са мной па-беларуску” (беларускі чацвер 19.10.2023 г.)
Дата публикации: 19 октября 2023
Ніякае багацце людзей не бывае
даражэйшым за іх родную мову.
Якуб Колас
19 кастрычніка 2023 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 4 “Г” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адбылася інтэлектуальная гульня “Гавары са мной па-беларуску”.
Вядучыя, Васіль і Васілінка, пазнаёмілі дзяцей з героямі розных твораў і кнігамі выставы, прысвечанай нашым беларускім пісьменнікам.
У час мерапрыемства дзеці слухалі і чыталі вершы, па чарзе называлі народныя прыметы, тлумачылі значэнне прыказак, адгадвалі загадкі. Выкананне твораў усхвалявала і зачаравала дзяцей. Яны не толькі адчулі прыгажосць і трапнасць беларускага слова, але і суперажывалі героям.
У канцы гульні вучні адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны і праслухалі песню на словы Э. Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”.
Мерапрыемства спрыяла ўзбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей, выхаванню пачуцця любові да роднага слова.
Ірына Белавус,
настаўнік пачатковых класаў