• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальная гульня “Маўленчы этыкет” (беларускі чацвер 05.10. 2023 г.)

Дата публикации: 5 октября 2023

                                                               Слова — радасць, слова — чары,

                      Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: у сонцы, у хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слух мой, слова-ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне
Абняло ты, слова-краска.
Якуб Колас

5 кастрычніка 2023 года,  у адзіны дзень беларускага маўлення, адбылася інтэлектуальная гульня «Маўленчы этыкет» сярод вучняў 5 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва».
Вучням былі прапанаваны розныя цікавыя заданні. Яны адгадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, шарады, разбіралі маўленчыя сітуацыі, узгадалі формы маўленчага этыкету.

           Мерапрыемства прайшло цікава, навучэнцы з задавальненнем адказвалі на пытанні, з кожнага прапанаванага задання яны даведваліся пра нешта новае.

Аляксандра Касікоўская

настаўнік беларускай мовы і літаратуры