Гульнявы занятак “Ветлівыя словы” (беларускі чацвер 30.11.2023 г.)
Дата публикации: 30 ноября 2023
30 лістапада 2023 года ў дзень беларускага маўлення ў першай і другой групах падоўжанага дня адбылося пазакласнае мерапрыемства «Ветлівыя словы». Мэтай гэтага мерапрыемства было актывізаваць слоўнік дзяцей і ўзбагаціць іх слоўнікавы запас ветлівымі словамі.
Наша жыцце нельга ўявіць без узаемадзеяння. Штодзень мы размаўляем адзін з адным, абменьваемся інфармацыяй, ствараючы такім чынам сацыяльную камунікатыўную прастору. Наколькі паспяховым будзе працэс камунікацыі залежыці ад выражэння пазітыўных адносін да каго-небудзь, імкненне пазбегнуць канфліктнай сітуацыі. Развіцце ўласнай асобы немагчыма без выканання агульнапрынятых правілаў ветлівасці і этыкету, якія павінен ведаць кожны. Выхавацелі Троц І.Л. і Шелегава М.С. нагадалі малодшым школьнікам, што ветлівы чалавек не забывае гаварыць словы прывітання пры сустрэчы, а таксама заўседы развітваецца пры расстанні, просіць прабачэння, калі трэба, і дзякуе за любыя аказанныя яму паслугі.
Іна Троц, Марыя Шэлегава,
выхавацелі ГПД,