Сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міус: глыбіня і магія слова
Дата публикации: 16 декабря 2023
Як добра, што ў сучаснай беларускай літаратуры ёсць пісьменнікі, здольныя сваёй творчасцю перанесці чытача ў свет казкі, фантазіі і незабыўных уражанняў. Адной з такіх таленавітых пісьменніц з’яўляецца Жанна Міус. Кожная яе кніга – гэта падарожжа ў свет дзяцінства і чараўніцтва. Яна стварае вобразы, якія могуць ажываць у марах і фантазіях, выклікаючы сапраўдную магію ў нашай душы.
Сустрэча з Жаннай Міус стала незабыўнай падзеяй для навучэнцаў шостага класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва”. Падчас сустрэчы з пісьменніцай школьнікі адчулі яе любоў да слова і мастацтва. Яна распавяла, адкуль бярэ натхненне для напісанне сваіх твораў і пра тое, як рэальныя гісторыі ажываюць на старонках яе кніг. Жанна Міус пазнаёміла шасцікласнікаў са сваёй новай кнігай “Трэм-тамс-таць! Пара чараваць!”, а таксам прадставіла вучням і іншыя свае кнігі, напісаныя на беларускай мове.
Сустрэча з Жаннай Міус дазволіла вучням пагрузіцца ў магічны свет твораў пісьменніцы, адчуць прыгажосць і сілу роднага слова, пакінула ў душы незабыўныя ўражанні і надзею на новую сустрэчу з пісьменніцай і яе фантастычнымі кнігамі.
Алеся Парфёнава,
загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”