• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульнёвы час “Жывая азбука фразеалагізмаў” (беларускі чацвер 14.12.2023 г.)

Дата публикации: 14 декабря 2023

14 снежня 2023 года, у  беларускамоўны чацвер, у 3 «Б» класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа N40 г.Магілёва” прайшоў гульнёвы час «Жывая азбука фразеалагізмаў», накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы.

Навучэнцы з захапленнем удзельнічалі ў мерапрыемстве: знаёміліся з фразеалагізмамі, раскрывалі іх сэнс, перакладалі на рускую мову, расстаўлялі ў алфавітным парадку ў залежнасці ад галоўных герояў (жывёл) фразеалагізмы.

Падчас мерапрыемства навучэнцы атрымалі станоўчыя эмоцыі і задавальненне. Гульня зацікавіла ўдзельнікаў даведацца штосьці новае.

Таццяна Палунчанка,

настаўнік пачатковых класаў