Турнір знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа…” (беларускі чацвер 16.11. 2023 г.)
Дата публикации: 16 ноября 2023
16 лістапада 2023 года ў межах беларускага чацвярга сярод вучняў 5 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” быў праведзены турнір знаўцаў народнай мудрасці “Народ скажа як звяжа…”.
Мэта дадзенага мерапрыемства — пашырыць у вучняў уяўленне пра вусную народную творчасць на матэрыяле прыказак, стварыць умовы для выхавання пачуцця гонару ў юных грамадзян нашай краіны за нацыянальную духоўную спадчыну.
Гульня складалася з чатырох тураў, а вучні падзяліліся на дзве каманды — “Васілёк” і “Рамонак”. Пяцікласнікі практыкаваліся суадносіць прыказкі з жыццёвымі сітуацыямі, разумець сэнс трапных народных выслоўяў. Цікава было даведацца, якія існуюць адпаведнікі нашым словам і прыказкам у мовах іншых нацыянальнасцей, і найперш — у рускай мове.
Турнір накіраваны на развіццё эўрыстычнай, мнематычнай і лінгвістычных здольнасцяў вучняў праз уменне спасцігаць пераносны сэнс народных выслоўяў. Акрамя таго, такая форма працы дазваляе развіваць маўленчыя ўменні і вербальныя здольнасці праз спасціжэнне адметнасцяў беларускіх народных афарызмаў. Падчас выканання заданняў выпрацоўваюцца пошукавыя навыкі лінгвістычных эквівалентаў ці аналагаў з іншых моў, найперш з блізкароднаснай — рускай; абуджаецца імкненне авалодаць фальклорнымі скарбамі і кіравацца ў жыцці і паводзінах мудрымі народнымі парадамі.
Дадзенае мерапрыемства пазітыўна ўплывае не толькі на ўдасканаленне маўленчых здольнасцяў вучняў, але і спрыяе жаданню дзяцей кіравацца народнай мудрасцю ў паўсядзённым жыцуцці.
Яўгенія Нікіценка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры