Літаратурны марафон “Вобраз роднай краіны ў творах беларускіх пісьменнікаў” (беларускі чацвер 14.11.2024 г.)
Дата публикации: 14 ноября 2024
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” працягваецца работа па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы.
14 лістапада 2024 года ў 4 “Д” класе прайшоў літаратурны марафон “Беларускія краявіды ў творах пісьменнікаў”. Вучні пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, адкрылі для сябе цудоўны свет вершаў, якія прысвечаны Беларусі. Дзеці адгадвалі загадкі, выконвалі заданні ў групах, падрыхтавалі малюнкі да прачытаных твораў.
Школьнікі з ахвотай і задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве.
Вольга Махунова,
настаўнік пачатковых класаў