Увага: віктарыны, прымаўкі і прыказкі!
Дата публикации: 12 августа 2015
ВІКТАРЫНА ПА БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ КАЗКАХ
1.Прадоўжыце назвы беларускіх народных казак: “Музыка-…”, “Лісіца і …”, “Два …”, “Хітры …”
2.Пазнайце казку па пачатку :
“Жыў некалі на свеце музыка. Пачаў ён іграць яшчэ змалку. Бывала, пасучы валоў, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы скубці траву перастануць, — натапыруць вушы і слухаюць. У лесе птушкі прыціхнуць, нават жабы ў балоце не крумкаюць.”
3.Пазнайце казку па канцоўцы:
“- Схітрыў ці не схітрыў, — адказаў вол, — а стог сена за пагодай накасіў. Ды і шкура ад вашых воўчых зубоў цэлая засталася”.
4. Назавіце тры добрыя справы, якія зрабіў малодшы брат Іван у беларускай народнай казцы “Два браты”.
5. Каму належаць наступныя словы? Назавіце галоўных герояў і назву казкі:
“-Танцуй сабе, а з’есці я цябе яшчэ паспею… вось дык Гусак! Вось дык танцор!”
6. Якому герою належаць наступныя словы :
“Ідзі, Іван-бядняк , на бераг мора, схавайся пад човен і дачакайся ночы. Прыляцяць тры мае сыны, тры вораны. Пачнуць між сабою гаварыць. Слухай іх і запамінай. Толькі глядзі, не абзывайся”.
7. Што адбылося перад апісанай падзеяй? З якой казкі гэты ўрывак?
“…Так і засталася лісіца з разяўленым ротам”
8. Да якой казкі падыходзяць прыказкі?
- Хто працуе, той не сумуе
- Язык у разумнага ў галаве, у дурнога – на зубах.
9. Назавіце адмоўных герояў у беларускіх народных казках “Хітры вол”, “Лісіца і Гусак”.
Віктарына “Моўныя скарбы роднага краю”
Заданні віктарыны:
«Конкурс загадак»
- Што за астры — люба глянуць.
Толькі ў ночы цвітуць,
А ўдзень — вянуць.
Спачатку падае,
Потым устае,
Пасля гасцінцы раздае.
I ў сто гадоў я малады
Маё насенне — жалуды.
За ўсіх птушак ён чарней, Чысціць поле ад чарвей.
Сосны лечыць ён з вясны,
Доктарам завуць лясным.
Адна ў лесе з белай карой,
Паю вас сокам веснавой парой.
У залаты клубочак схаваўся дубочак.
Не брэша, не кусае, а ў хатку не пускае.
Рук не мае, а вароты адчыняе.
Белы, ды не цукар, ног няма, а ідзе.
«Адгадай казку»
1. Думала Ліса на цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося.
2. Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць.
3. Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла.
4. Вось пайшоў раз кот у лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу дадому — не знайшоў. Сеў пад ялінкай і плача.
«Прыказкі і прымаўкі»
Век жыві, век… .
Усюды добра, а дома… .
Лёгка зламаць — ды цяжка… .
Увосень плача, хто ўвесну… .
Малая пчала, ды і тая… .
За родны край галаву… .
«Скарагаворкі»
Пёк Пракоп-хлебапёк Пятру пернік і пірог.
Каток нітак клубок закаціў у куток.
Вадавоз вёз воду ад вадаправода.
Пракоп і Барыска елі барбарыскі.
«Беларусь — мая Радзіма»
1. Чаму наша краіна завецца Беларусь?
2. Якія краіны з ёй мяжуюць?
3. Назавіце плямёны, ад якіх бяруць пачатак беларусы?
4. Якая жывёла з’яўляецца сімвалам нашай краіны?
5. Адкуль з’явіўся выраз «зямля пад белымі крыламі»?