• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Парады тым, хто хоча размаўляць па-беларуску

Дата публикации: 12 августа 2015

1.  Пазбаўцеся страхаў

Сёння беларуская мова — мова культуры, інтэлігенцьі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску — гэта сучасна, годна iмодна!

2. Папаўняйце свой слоўнікавы запас, чытаючы кнігібеларускамоўныя сайты i газеты; гледзячы агучаныя па-беларуску фільмы; слухаючы беларускамоўную музыку; усталюйце на камп’ютары праграмы з беларускім інтэрфейсам; выбірайце беларускую мову, карыстаючыся банкаматамі, інфакіёскамі  iг.д.

3. Пішыце па-беларуску

Kaлiвам складана пачаць размаўляць — пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі,паведамленні ў інтэрнэце, допісы у сацсетках. Вашы знаёмыя пачнуць звыкацца да вас–беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

4.  Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

Псіхалагічны бар’ер прасцей за усё пераадолець з незнаемымі людзьмі, якіх вы бачыце першы iапошні раз. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-руску.

5.  Наведвайие беларускія мерапрыемствы

Чуць жывую мову — вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ей самому. Яшчэ адзін спосаб — вандроукі з беларускамоўнымі экскурсаводамі i краязнаўцамі.

6.  Пачніце ўжываць мову ў побыце

Спачатку ўсям’і, потым на працы — у звыклых вам асяродках. Старайцеся размаўляць павольна  iпрыгожа — каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

7.  Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым мауленні i лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.