Мова народа – яго святыня! (беларускі чацвер 22.02.2018)
Дата публикации: 23 февраля 2018
22 лютага ў актавай зале ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” для вучняў восьмых класаў прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Мова народа — яго святыня!”
Падрыхтавалі і правялі гэта мерапрыемства студэнты-практыканты бібліятэчнага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У ходзе мерапрыемства дзяўчаты паведамілі аб прыгажосці і значнасці роднай мовы, правялі гульню па радзімазнаўству, праспявалі цудоўныя беларускія песні.
Заг. бібліятэкі А.М. Парфёнава