• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальная гульня “Размаўляй са мной па-беларуску” (беларускі чацвер 06.09.2018)

Дата публикации: 6 сентября 2018

6 верасня, у першы чацвер новага навучальнага года, вучні 5 “В” класа прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Размаўляй са мной па-беларуску”.

Мэтай дадзенага мерапрыемства   было развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў.

У працэсе гульні ўсе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі, зацікаўленымі, кожны стараўся прынесці балы ў капілку сваёй каманды. Віншаванні прымала каманда “Зубры”, якая ў апошнім конкурсе здолела апярэдзіць іншых. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломам.