Гульня-падарожжа «Родная мова, цудоўная мова» (беларускі чацвер 13.09.2018)
Дата публикации: 14 сентября 2018
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка…
Уладзімір Дубоўка
Сярод вучняў 2 «А» 2 «Г» класаў была праведзена гульня-падарожжа «Родная мова, цудоўная мова».
Дзеці з вялікай цікавасцю падарожнічалі па незвычайнай краіне, пабывалі на прыпынках «Хованкі», «Жарт», «Ланцужок», «Рэбусы».
Вучні разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі, дзівіліся і спрабавалі разважаць.
Гэта падарожжа дало магчымасць дзецям пашырыць свой кругагляд, садзейнічала развіццю творчых здольнасцей, выхоўвала любоў да роднай мовы.