• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

“Падарожжа з літарай ў” (беларускі чацвер 27.09.2018)

Дата публикации: 27 сентября 2018

Усім вядома, што займальнасць абуджае цікаўнасць, цікаўнасць пераходзіць у дапытлівасць і абуджае інтарэс да прадмета, што ў сваю чаргу нараджае патрэбнасць у глыбокім авалоданні ведамі і вядзе да раскрыцця і развіцця патэнцыяльных задаткаў і здольнасцяў. Зрабіць навучанне дзяцей цікавым і радасным — запаветная мара кожнага настаўніка. Таму 26 верасня 2018 года вучні 2 “В” і 2 “Д” класаў адправіліся у “Падарожжа з літарай ў”.

У Вялікім княстве Маўляндыі яны даведаліся, чаму літара ў шапачку носіць. У краіне Крыжаваніі “раскопвалі” словы з літарай ў. А Дабрадзей расказаў ім пра помнік літары ў, які ўсталявалі 7 верасня 2003 году ў Полацку ў дзень беларускай пісьменнасці.

У час падарожжа другакласнікі даведаліся шмат новага, былі актыўнымі і зацікаўленымі. Мерапрыемства спрыяла развіццю маўлення вучняў, творчых задаткаў, выхаванню ў іх павагі да роднага слова.