Завочная экскурсія “Архітэктура Беларусі” (беларускі чацвер 04.10.2018)
Дата публикации: 5 октября 2018
4 кастрычніка 2018 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення вучні 10 “А” класа “адправіліся” на завочную экскурсію. Удзельнікі віртуальнага падарожжа падрыхтавалі цікавыя звесткі пра славутасці Беларусі. Іх паведамленні суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй “Архітэктура Беларусі”. У час правядзення мерапрыемства дзесяцікласнікі пабылі ў ролі гідаў і экспертаў-навукоўцаў.
Завочная экскурсія садзейнічала выхаванню ў маладога пакалення пачуцця павагі да культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа.
Алена Ісакава,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства.