• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

“Вітаем поры года” (беларускі чацвер 11.10.2018)

Дата публикации: 11 октября 2018

Чалавек, адчуваючы сябе часцінкай прыроды, заўсёды шукаў у ёй сугучнае свайму настрою, сваім перажываннем. І знаходзіў – ці ў радасным журчанні ручайка, ці ў светлай сонечнай раніцы, ці ў сумнай мелодыі восеньскага дажджу.

11 кастрычніка вучні 6 “Б” класа на пазакласным мерапрыемстве “Вітаем поры года” сустрэліся з чароўным светам прыроды, паспрабавалі заўважыць яе маляўнічасць, непаўторнасць, прыгажосць кожнага месяца года.

З вялікім задавальненнем чыталі вершы пра любімую пару года, расказвалі пра мастакоў і карціны, якія напісаны на такую ж тэму.

У любую пару года,

У пагоду, непагоду

Слухай родную прыроду –

Ты пачуеш галасы

Таямнічае красы.

В.Жуковіч