• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

У свеце роднага слова (беларускi чацвер 18.10.2018)

Дата публикации: 19 октября 2018

18 кастрычніка 2018 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення вучні 10 “А” класа прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “У свеце роднага слова”.

Дзесяцікласнікі, падзяліўшыся на каманды, сумесна шукалі адказы на моўныя і літаратурныя пытанні. Яны ўспомнілі звесткі з лексікі, фразеалогіі і арфаграфіі беларускай мовы. Таксама адказвалі на пытанні, звязаныя з жыццём і творчасцю беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Мерапрыемства “У свеце роднага слова” спрыяла развіццю камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў і выхаванню ў іх павагі да роднага слова.

Наталля Цімафеенка,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры