• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

“Якуб Колас – дзецям” (беларускі чацвер 06.12.2018)

Дата публикации: 7 декабря 2018

 6 снежня 2018 года ў групе падоўжанага дня №5 у рамках адзінага дня беларускага маўлення прайшло пазакласнае мерапрыемства «Якуб Колас – дзецям».


Якуб Колас пакінуў вялікі след у беларускай дзіцячай літаратуры. Паэт адухаўляў прыроду, вучыў дзяцей бачыць у, здавалася б, звычайных карцінах незвычайнае. Паэтычная спадчына Якуба Коласа дае багаты матэрыял для дзіцячага чытання.

      

Выхавальнік Троц Іна Леанідаўна пазнаёміла навучэнцаў другіх класаў з цікавымі фактамі біяграфіі пісьменніка, некаторымі яго творамі. На занятках гучалі вядомыя паэтычныя творы Якуба Коласапесні, вершаваныя казкі і апавяданні, калыханкі, байкі. Значная частка вершаў прысвечана тэме дзяцінства. Паэт расказвае пра дзяцей, іх учынкі і настроі, выпадкі з іх жыцця, што асабліва цікава маленькім чытачам.


Вельмі спадабалася дзецям казка «Рак-вусач». Яе адрознівае дзіўнае багацце ідэйнай задумы. Паэт не толькі пашырае сферу жыццёвага вопыту свайго чытача, ён прывівае яму любоў да жыцця, выхоўвае цікавасць да навакольнай рэчаіснасці. Прадстаўлены ў творы раслінны і жывёльны свет  гэта свет беларускай прыроды, роднай і блізкай дзецям. Казка спрыяе развіццю пачуцця гумару.У ёй сцвярджаецца жыццярадаснасць, працавітасць, светлая вера ў будучыню.

        А чытанне ў ходзе мерапрымества верша Якуба Коласа «Дзед Мароз» стварыла атмасферу чараўніцтва.

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.

Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку…

Іна Троц,

выхавальнік групы падоўжанага дня.