• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальны марафон “Па старонках гісторыі Беларусі” (беларускі чацвер 13.12.2018)

Дата публикации: 14 декабря 2018

13 снежня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” ў рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 7-х класаў быў праведзены інтэлектуальны марафон “Па старонках гісторыі Беларусі”.

У час мерапрыемства вучні з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, крыжаванкі і крыптаграмы.

Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно паглыбіла веды па гісторыі роднага краю, пашырыла кругагляд, спрыяла фарміраванню самасвядомасці сямікласнікаў. Яны праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі гісторыі Айчыны. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Аксана Бурачэўская,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства