Пазакласнае мерапрыемства “ Паходжанне нацыянальных сімвалаў Беларусі і Брытаніі” (беларускі чацвер 23.05.2019)
Дата публикации: 24 мая 2019
23 мая 2019 года, у адзiны дзень беларускага маўлення, сярод вучняў 9-х класаў дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа №40 г. Магiлёва» быў праведзены вусны часопiс «Паходжанне нацыянальных сiмвалаў Беларусi i Брытанii».
Беларусь – краiна вельмi дружалюбная. Яна iмкнецца пашырыць свае адносiны са шматлiкiмi краiнамi свету. Сярод iх i Вялiкабрытанiя, адна з буйнейшых дзяржаў, чыя мова з’яўляецца сродкам мiжнароднай сувязi. Але, акрамя мовы, неабходна ведаць i гiсторыю, традыцыii звычаi, а таксама галоўныя сiмвалы iншага народа, каб лягчэй было яго зразумець i мець моцныя i добрыя стасункі з ім.
Гэта мерапрыемства было накiравана на параўнанне нацыянальных сiмвалаў, традыцый i звычаяў народаў Беларусii Брытанii, выяўленне ведаў пра вядомыя гiстарычныя падзеі, знакамiтых людзей i мясцiн.
Наталля Яшчанка,
настаўнік англійскай мовы
Караліна Станкевіч,
настаўнік англійскай мовы