Лінгвістычная гульня “Юныя лексіколагі” (беларускі чацвер 16.05.2019)
Дата публикации: 16 мая 2019
16 мая 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў 8-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена лінгвістычная гульня «Юныя лексіколагі».
Родная беларуская мова багата на словы, якія кожны з нас выкарыстоўвае ў штодзённым жыцці. І чалавек павінен імкнуцца да таго, каб не збядняць мову, а ўжываць як мага больш прыгожых, яскравых, цёплых, трапных слоў. А гэтаму дапамагае такі раздзел мовазнаўства, як лексіка. У ходзе мерапрыемства ў гэтым яшчэ раз упэўніліся васьмікласнікі.
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне павагі да роднага слова, падагульненне ведаў па тэме “Лексіка”, развіццё ўменняў працаваць у камандзе.
Маргарыта Краўцова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.