“Падарожжа ў краіну Лексіку” (беларускі чацвер 18.04.2019)
Дата публикации: 19 апреля 2019
У чацвер, 18 красавіка, для вучняў 5 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” было праведзена пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа ў краіну Лексіку”.
Падзяліўшыся на тры каманды, пяцікласнікі здзейснілі віртуальнае падарожжа ў чароўную краіну. У працэсе падарожжа ім было прапанавана выканаць разнастайныя заданні, звязаныя з тэмай “Лексіка”: патлумачыць лексічнае значэнне слоў, адрозніць мнагазначныя словы і амонімы, падабраць да прапанаваных слоў сінонімы і антонімы і іншыя.
Мэтай дадзенага мерапрыемства было развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, а таксама паўтарэнне таго матэрыялу, які вучні разгледзелі на ўроках беларускай мовы па тэме “Лексіка”.
У працэсе мерапрыемства ўсе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі, зацікаўленымі, кожны стараўся прынесці балы ў капілку сваёй каманды. Каманда пераможцаў была ўзнагароджана дыпломам.