Квэст “Птушкі роднага краю” (беларускі чацвер 18.04.2019)
Дата публикации: 18 апреля 2019
18 красавіка 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні групы падоўжанага дня №1 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі квэста “Птушкі Беларусі”.
У ходзе квэста дзеці падарожнічалі па станцыях “Лясная палянка”, “Правілы паводзін у прыродзе”, “Знайдзі гняздо птушкі”, “Хто лішні”.
Вучні з цікавасцю складалі прыказкі, разгадвалі загадкі, параўноўвалі назвы птушак на рускай і беларускай мовах.
Па заканчэнні квэста дзеці самастойна зрабілі бусла, які з’ўляецца сімвалам роднага краю. Квэст вельмі спадабаўся дзецям, яны былі яго актыўнымі ўдзельнікамі.
Вольга Ханеўская,
выхавацель групы падоўжанага дня №1