• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Выраб пано “Сустракаем Вялікдзень” (беларускі чацвер 11.04.2019)

Дата публикации: 12 апреля 2019

Адным з галоўных хрысціянскіх святаў у Беларусі з’яўляецца Вялікдзень. Гэта свята звязана з вялікай колькасцю самых розных абрадаў і традыцый, шмат з якіх захоўваюцца і зараз. Велікодныя ўпрыгожванні – гэта вельмі значная і цікавая складаючая перадсвяточнай атмасферы. Вялікдзень – сапраўднае веснавое свята, і вельмі хочацца ўпрыгожыць да гэтага свята свой дом цёплым, радасным і яркім тэматычным дэкорам.

Вырабам велікодных упрыгожванняў і заняліся пяцікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” ў чацвер, 11 красавіка.

У “Велікодным кошыку-гняздзечку”, зробленым рукамі вучняў, знайшлося месца сімвалам свята: яркім куранятам і яйкам. Такія кошыкі-гняздзечкі цудоўна ўпрыгожаць святочны стол у якасці дэкаратыўных кампазіцый або стануць цудоўным падарункам для гасцей!

         Алена Акуліч,

настаўнік працоўнага навучання.