Гульня –падарожжа “У госці да дзеда Барадзеда” (беларускі чацвер 07.03.2019)
Дата публикации: 7 марта 2019
7 сакавіка 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні першых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “У госці да дзеда Барадзеда”.
У ходзе мерапрыемства першакласнікі з задавальненнем расказвалі вершы, пацешкі, забаўлянкі, прыказкі, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі. Мерапрыемства было цікавым і вельмі спадабалася дзецям.
Вучні пашырылі свой слоўнікавы запас, паглыбілі веды пра вусную народную творчасць.
Марыя Новікава,
настаўнік пачатковых класаў