Гульня-падарожжа “Беларусь – мая Айчына” (беларускі чацвер 21.02.2019)
Дата публикации: 22 февраля 2019
З мэтай выхавання цікавасці да гісторыі роднага краю, любові да Радзімы, да беларускага слова ў Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, вучні 3 “Е” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Беларусь – мая Айчына”.
Дзеці ўспомнілі вершы беларускіх паэтаў аб роднай зямлі, аб прыгажосці нашай краіны, адгадвалі загадкі, рэбусы, узнаўлялі прыказкі і прымаўкі, завочна падарожнічалі па гарадах Беларусі.
Дадзенае мерапрыемства абагаціла слоўнікавы запас вучняў, пашырыла іх веды аб родным краі, аб роднай мове, садзейнічала выхаванню патрыятызму.