• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

“Літаратурная гасцёўня” (беларускі чацвер 14.02.2019)

Дата публикации: 14 февраля 2019

14 лютага 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” для вучняў трэціх класаў адчыніла свае дзверы “Літаратурная гасцёўня”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з самымі цікавымі фактамі з жыцця беларускіх пісьменнікаў А. Вольска, Р. Барадуліна, В. Віткі, Е. Лось. Дзеці з цікавасцю слухалі вершы “Дзеці”,   “Незвычайны горад”, “Вавёрчына гора”. Асабліва спадабалася ім казка В. Віткі. Вучні шчыра спачувалі вавёрачцы і радаваліся, калі звяры ёй дапамаглі. Акрамя фарміравання зацікаўленасці беларускай мовай і літаратурай, гэта мерапрыемства яшчэ раз паказала дзецям, як важна жыць у згодзе і дапамагаць адзін аднаму.

Наталля Гарноська,

настаўнік пачатковых класаў