Свята “Сустрэча з казкамі” (беларускі чацвер 07.02.2019)
Дата публикации: 7 февраля 2019
7 лютага 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення першакласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі свята “Сустрэча з казкамі”.
Займальныя пытанні і творчыя заданні па беларускіх казках выклікалі цікавасць вучняў: яны былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства. Першакласнікі пашырылі свой слоўнікавы запас, паглыбілі веды пра віды казак, іх паходжанне.
Правядзенне свята садзейнічала выхаванню ў першакласнікаў павагі да беларускай народнай творчасці.
Валянціна Музарава,
настаўнік пачатковых класаў.