• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Конкурс-вандроўка “У свет нашых продкаў” (беларускі чацвер 24.01.2019)

Дата публикации: 24 января 2019

24 студзеня з мэтай выхавання цікавасці да гісторыі роднага краю, да лёсу свайго народа і Радзімы быў праведзены конкурс-вандроўка паміж вучнямі 8-х класаў “У свет нашых продкаў”, падчас якога ў гульнёвай форме дзеці знаёміліся з беларускай вуснай народнай творчасцю, традыцыямі і побытам нашых продкаў. Вучні весела вандравалі па станцыях, выконваючы розныя цікавыя заданні.

Сустрэча дала дзецям магчымасць праверыць свае   веды ў гэтай             вобласці, а таксама   яны   атрымалі новыя эмоцыі і ўражанні.