Падарожжа па краіне Марфалогія (беларускі чацвер 17.01.2019)
Дата публикации: 17 января 2019
17.01.2019 года ў 7-х класах адбылося падарожжа па краіне Марфалогія. Вучні займалі месцы ў “купэ” і знаёміліся са станцыямі, на якіх цягнік рабіў прыпынкі. На шляху нашага падарожжа мы рабілі прыпынкі на станцыях: “Арфаграфія”, станцыя ўспамінаў “Шчаслівага часу”, “Арфаэпія”, “SOS!”. Вучні выконвалі рознаўзроўневыя заданні, выпраўлялі памылкі, складалі сказы.
Гэта работа дазволіла развіваць актыўную маўленчую дзейнасць, паглыбіла і сістэматызавала веды па асноўных пытаннях, выхоўвала любоў і пашану да гісторыя свайго народа.