• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Славутыя імёны Бацькаўшчыны (беларускі чацвер 17.01.2019)

Дата публикации: 17 января 2019

Пад такой назвай прайшоў чарговы  беларускі чацвер ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №40 г.Магілёва».

Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Мікола Гусоўскі, Т.Касцюшка, М.Агінскі, Янка Купала… Вось далёка не поўны пералік імёнаў тых, кім ганарыцца беларуская зямля.

Вучні 9 «А» класа ажыццявілі жывое, запамінальнае і змястоўнае віртуальнае падарожжа ў мінулае, пазнаёміліся з фотаздымкамі, прысвечанымі жыццю і дзейнасці знакамітых людзей, адказвалі на пытанні віктарыны «Славутыя імёны Беларусі», чыталі вершы Янкі Купалы, М.Багдановіча, Алеся Гаруна.