Вусны часопіс “Птушкі Беларусі” (беларускі чацвер 26.09.2019)
Дата публикации: 27 сентября 2019
26 верасня 2019 г. выхаванцы групы падоўжанага дня №2 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” сталі ўдзельнікамі пазакласнага мерапрыемства “Птушкі Беларусі”.
Гартаючы старонкі вуснага часопіса, малодшыя школьнікі пазнаёміліся з загадкамі пра птушак, вучыліся пазнавать птушку па апісанні і вызначаць адметныя асаблівасці птушак.
Вельмі спадабалася вучням старонка часопіса “Перакладчыкі”. Яны параўноўвалі назвы птушак на рускай і беларускай мовах.
Таксама цікавасць дзяцей выклікаў майстар-клас па вырабе птушак з паперы ў тэхніцы арыгамі. Вучні з захапленнем майстравалі сваімі рукамі птушак- жураўлікаў.
Мерапрыемства малодшым школьнікам спадабалася. Правядзенне такіх мерапрыемстваў фарміруе цікавасць і павагу да роднага краю.
Таццяна Кандрацьева, выхавацель ГПД №2