• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” (беларускі чацвер 12.09.2019)

Дата публикации: 13 сентября 2019

12 верасня 2019 года , у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 4 “А” класа сярэдняй школы № 40 г. Магілёва прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Яны ўспомнілі пра жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Францыска Скарыны, пра іх любоў да роднай зямлі і да  роднага народа. Пасля даведаліся пра подзіг героя Вялікай Айчыннай вайны Марата Казея. Але і ў сучасным жыцці ёсць месца подзвігу. І прыкладам таму стаў подзвіг лётчыка Уладзіміра Карвата. Ён адвёў свой зламаны самалёт ад населеных пунктаў Беларусі і, выратаваўшы людзей, загінуў сам.

Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў вучняў патрыятызму і пачуцця гонару за сваю краіну.

К. Кавалёва,

настаўнік пачатковых класаў