Конкурс чытальнікаў “Жывая класіка” (беларускі чацвер 12.09.2019)
Дата публикации: 12 сентября 2019
12 верасня 2019 года ў адзіны дзень беларускага маўлення для вучняў дзявятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г.Магілёва” быў праведзены конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Вучні падрыхтавалі вершы, прысвечаныя тэме Радзімы. Конкурс пачаўся з выразнага чытання верша “Люблю” К.Буйло. Таксама гучалі вершы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, М.Багдановіча. Вялікую цікавасць выклікалі тыя вершы, якія напісалі самі вучні. Так прагучаў верш “Любімая наша старонка” ў выкананні Куканьковая Дзіяны, вучаніцы 9 “В” класа.
Былі падведзены вынікі конкурсу і вызначаны пераможцы, якія былі ўзнагароджаны.
Мерапрыемства спрыяла выхаванню і любові вучняў да мовы, літаратуры, прыроды роднага краю і роднай зямлі.
Козырава Л. А.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры