Інтэлектуальны турнір “Мой родны край – Беларусь” (беларускі чацвер 05.09.2019)
Дата публикации: 19 сентября 2019
Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы.
Мову родную шануй.
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыцця век.
Віктар Швед
19 верасня 2019 года вучні чацвёртых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры “ Мой родны край – Беларусь ”.
Падарожнічаючы па станцыях, вучні бліжэй пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай краіны. На станцыі «Смачныя кнігі» дзеці ўгадвалі стравы беларускай нацыянальнай кухні з прапанаваных вершаваных радкоў; на станцыі «Майстры на ўсе рукі» называлі рамеснікаў, разглядаючы розныя прылады працы з выставы. Дзеці прынялі ўдзел у віктарыне «На чым грае музыка», наведаўшы станцыю «Музычны слоўнік». Спыніліся дапытлівыя вучні і на станцыях «Масленіца» і «Залацінкі народнай мудрасці».
У канцы мерапрыемства дзеці сабралі з пазлаў, якія падчас спаборніцтва атрымлівалі за правільныя адказы, выказванне «Размаўляй са мной па-беларуску», а на адваротным баку – верш В. Шведа «Дзесяць запаведзяў».
В. Рагоўская,
настаўнік пачатковых класаў