• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Ранішнік “Наш добры сябра Эдзі Агняцвет” (беларускі чацвер 03.10.2019)

Дата публикации: 3 октября 2019

3 кастрычніка 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, для вучняў   4 “Г” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40       г. Магілёва” быў праведзены літаратурны ранішнік “Наш добры сябра–Эдзі Агняцвет”.

Творы Эдзі Агняцвет вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. У іх многа сонца, многа святла, многа дабрыні і бесклапотнага дзіцячага смеху і жартаў.

 

У час мерапрыемства дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць паэткі, паслухалі і прачыталі яе вершы на розныя тэмы, адказалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з матэрыяламі выставы кніг “Хай часцей смяюцца дзеці”.

Мерапрыемства атрымалася цікавым, пазнавальным. Яно спрыяла ўзбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей, выхаванню пачуцця любові да роднага слова.

Ірына Белавус,

настаўнік пачатковых класаў