• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэлектуальны турнір “Матэматычны лабірынт” (беларускі чацвер 17.10.2019)

Дата публикации: 18 октября 2019

17 кастрычніка 2019 года  ў дзяржаўнай  установе адукацыі «Сярэдняя  школа № 40 г. Магілева» у рамках адзінага дня беларускага маўлення для вучняў 8-х класаў быў праведзены інтэлектуальны турнір «Матэматычны лабірынт».

У спаборніцтве кожная каманда імкнулася паказаць сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У час мерапрыемства вучні з вялікім задавальненнем разгадвалі матэматычныя загадкі, рэбусы, крыжаванкі і крыптаграмы.

Мерапрыемства прайшло цікава і эмацыянальна. Яно паглыбіла веды па гісторыі матэматыкі, пашырыла кругагляд вучняў, спрыяла выхаванню цікавасці да прадмета, да роднай мовы.

Наталля Раманькова,

настаўнік матэматыкі