• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Вусны часопіс “Янка Купала – вядомы пісьменнік Беларусі” (беларускі чацвер 17.10.2019 г.)

Дата публикации: 18 октября 2019

З мэтай развіцця цікавасці да беларускай літаратуры, выхавання пачуцця гонару за прадстаўнікоў беларускага народа 17 кастрычніка 2019 года ў 4 “Е” класе  прайшоў вусны часопіс “Янка Купала – выдатны пісьменнік Беларусі”.

У адзіны дзень беларускага маўлення вучні пазнаеміліся з жыццем і творчасцю Янкі Купалы, даведаліся яго сапраўднае імя, чаму ен абраў сабе такі псеўданім, дзе і ў якой сям’і паэт нарадзіўся, кім працаваў.

Дзеці расказвалі на памяць вершы паэта і слухалі песні, напісаныя на словы Янкі Купалы аб нашай Радзіме, яе мінулым, сучасным і будучым…

Дадзенае мерапрыемства пашырыла веды школьнікаў  аб роднай мове, аб родным краі, узбагаціла іх слоўнікавы запас.

Людміла Скачкова,

настаўнік пачатковых класаў