Квэст “Мой цудоўны родны горад Магілёў!” (беларускі чацвер 14.11.2019 г.)
Дата публикации: 15 ноября 2019
14 лістапада 2019 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілева» вучні 6 «Б» класа прынялі ўдзел у квэсце «Мой цудоўны родны горад Магілёў!».
У ходзе мерапрыемства вучні здзейснілі цікавае падарожжа па нашым родным горадзе Магілёве. На кожным прыпынку дзеці выконвалі розныя творчыя заданні, успомнілі гісторыю роднага горада, прадэманстравалі веданне беларускіх прыказак, прымавак і фразеалагізмаў.
Мерапрыемства прайшло ў добразычлівай атмасферы.
Антаніна Сідарэнка
Святлана Карабанава,
настаўнікі англійскай мовы
ы