• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Пазакласнае мерапрыемства “Традыцыі беларускага народа: калядная куцця” (беларускі чацвер 19.12.2019 г.)

Дата публикации: 19 декабря 2019

19 снежня 2019 года ў 3 «Д» класе дзяржаўнай установы адукацыі  “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства “Традыцыі беларускага народа: калядная куцця”.

Некалькі тыдняў вучні рыхтаваліся да мерапрыемства: вывучалі традыцыі беларускага народа ў час калядных святаў, шукалі рэцэпты каляднай куцці. Вынікам гэтага пошуку і стала гэтае мерапрыемства: дзеці спявалі калядныя песні, гатавалі кашу, а яшчэ вызначылі, ці з’яўляецца такая каша на сучасным калядным стале.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў садзейнічае далучэнню вучняў да багатых традыцый беларускай народнай культуры.

Таццяна Палунчанка,

настаўнік пачатковых класаў