• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інсцэніроўка казкі “Мядовая хвароба” (беларускі чацвер 16.01.2020 г.)

Дата публикации: 16 января 2020

16 студзеня 2020 года вучні 3 «Е» класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адчулі сябе маленькімі артыстамі. Яны  інсцэніравалі казку Міколы Гамолкі “Мядовая хвароба”.

Школьнікі старанна рыхтаваліся да міні-спектакля: вучылі свае ролі, майстравалі маскі, падбіралі рэквізіт, рабілі плакаты з выказваннямі пра родны край і беларускую мову.

Прыемна было глядзець, як дзеці добра выконвалі ролі розных жывел і слухаць, як яны добра размаўляюць на роднай мове.

Спадзяюся, што  гэта мерапрыемства пакіне след у дзіцячых сэрцах.

Алена Благаслаўская,

настаўнік пачатковых класаў