Літаратурная віктарына “Гартаючы старонкі апавяданняў Івана Навуменкі” (беларускі чацвер 13.02.2020 г.)
Дата публикации: 13 февраля 2020
13 лютага, у чацвер, вучні 6 “В” класа бліжэй пазнаёміліся з творчасцю выдатнага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі. Шасцікласнікі прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне “Гартаючы старонкі апавяданняў Івана Навуменкі”. Падчас правядзення мерапрыемства былі ўзгаданы апавяданні “Новая хата”, “Вераніка”, “Хлопцы самай вялікай вайны…”, “Трое з зялёнай будкі” і іншыя. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, а таксама дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных твораў пісьменніка.