• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Турнір-аўкцыён “Лепшыя знаўцы роднай культуры”

Дата публикации: 25 февраля 2020

Продкі нашы шмат працавалі, але знаходзілі вольную хвіліну, каб адпачыць, павесяліцца і гасцей прывеціць. І тады гучалі на вячорках казкі, паданні, загадкі.

У актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” 21 лютага 2020 года прайшоў турнір-аўкцыён для вучняў 5 класаў «Лепшыя знаўцы роднай культуры». Мерапрыемства было прысвечана  Міжнароднаму дню роднай мовы.

Пяцікласнікі падзяліліся  на 6 каманд, кожная з якіх прадставіла сваю назву і дэвіз. Конкурсы былі розныя: і размінка;  і конкурс капітанаў, у якім навучэнцы паспаборнічалі паміж сабой; і конкурс загадак; і конкурс на лепшага знаўцу беларускіх прыказак і прымавак .

Пасля заканчэння мерапрыемства журы падлічыла балы, набраныя камандамі,  і ўзнагародзіла пераможцаў дыпломамі за 1, 2, 3 месцы. Навучэнцы прадэманстравалі добрае веданне беларускай літаратуры, традыцый, культуры, гісторыі сваёй краіны.

Алеся Парфёнава, Наталля Мільто,

бібліятэкары ДУА “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”