Віктарына “Па старонках беларускіх казак” (беларускі чацвер 27.02.2020 г.)
Дата публикации: 3 марта 2020
27 лютага 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 2 “Г” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у віктарыне “Па старонках беларускіх казак”.
У час віктарыны быў вызначаны самы кемлівы знаўца беларускіх народных казак. А яшчэ школьнікі паспрабавалі сябе ў ролі артыстаў і мастакоў. Яны інсцэніравалі беларускую народную казку “Каток – залаты лабок” і з вялікім задавальненнем зрабілі малюнкі да любімых казак.
Каваленка І.А., Музарава В.В.
настаўнікі пачатковых класаў