• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Прэзентацыя “Беларускія пісьменнікі – дзецям” (беларускі чацвер 05.03.2020 г.)

Дата публикации: 5 марта 2020

5 сакавіка 2020 г. у 2 “Д” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” ў рамках адзінага дня беларускага маўлення адбылася сустрэча з бібліятэкарам дзіцячай бібліятэкі № 40 г. Магілева Драздовай Наталляй Аляксандраўнай. Свой аповед пра сучасных беларускіх пісьменнікаў: Л. Рублеўскую, А. Масла, Р. Баравікову, Е. Хадасевіч- Лісавую яна суправадзіла мультымедыйнай прэзентацыяй. Вучні здзейснілі цікавае падарожжа па старонках наступных дзіцячых твораў: “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Як пані Чаротная ў госці ў Паланчу бегала”, “Падарожжа ў чароўны лес”, “Таямніца незвычайнай школы”.

У час мерапрыемства вучні абмяркоўвалі ўчынкі герояў, вызначалі іх станоўчыя і адмоўныя рысы характару. У канцы мерапрыемства другакласнікі атрымалі ў падарунак дзіцячыя часопісы.

Ірына Шашкова,

настаўнік пачатковых класаў