• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Інтэрактыўная пляцоўка “Кнігам – юбілярам прысвячаецца” (беларускі чацвер 05.03.2020 г.)

Дата публикации: 5 марта 2020

5 сакавіка 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілева” адбылася інтэрактыўная пляцоўка “Кнігам-юбілярам” прысвячаецца” (да 180-годдзя з дня нараджэння Ф.Багушэвіча).

Прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве вучні дзявятых класаў. Яны  прачыталі “Прадмову” да зборніка “Дудка беларуская”, у якой Ф.Багушэвіч выступіў у абарону сваёй кульутры, мовы свайго народа. Прагучалі вершы Ф.Багушэвіча са зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі”. Вельмі прыемна было паслухаць таксама вершы “Свая зямля”, “Мая хата”, прагучалі ўрыўкі з паэмы “Кепска будзе!”.

Гэта мерапрыемства пашырыла веды вучняў пра Ф.Багушэвіча. Вучні прыйшлі да высновы, што творчасць пісьменніка – самая яркая ў гісторыі беларускай літаратуры.

Людміла Козырава,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры