• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Віктарына  “Мая матэматыка” (беларускі чацвер 19.03.2020 г.)

Дата публикации: 20 марта 2020

19 сакавіка 2020 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення ў дзяржаўнай  установе адукацыі «Сярэдняя  школа № 40 г. Магілева» для вучняў пятых класаў была  праведзена віктарына «Мая матэматыка».

У час спаборніцтва кожная каманда імкнулася паказаць свае веды, хуткасць рэакцыі, таксама спасцігнуць нешта новае. У час мерапрыемства вучні з вялікім задавальненнем рашалі  лагічныя задачы,  разгадвалі матэматычныя загадкі, рэбусы.

Мерапрыемства прайшло цікава. Яно паглыбіла веды вучняў па такіх             раздзелах матэматыкі, як геаметрыя і алгебра, пашырыла кругагляд вучняў, спрыяла выхаванню цікавасці да прадмета, да роднай мовы.

                                                                                 Анастасія Саўкіна,

Юлія Камароўская,

                                                                                 настаўнікі матэматыкі