Гульня-падарожжа “Каб любіць Беларусь нашу мілую” (беларускі чацвер 23.04.2020 г.)
Дата публикации: 23 апреля 2020
23 красавіка 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 1 «В» класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прайшло пазакласнае мерапрыемства «Каб любiць Беларусь нашу мілую…», мэтай якога было фарміраванне цікавасці да роднай мовы, роднага краю.
У ходзе мерапрыемства дзеці падарожнічалі па стацыях «Гістарычная», «Сімволіка», «Паэтычная», «Беларускае адзенне і абутак». Вучні пашыралі слоўнікавы запас, параўновалі назвы на рускай і беларускай мовах. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць убачыць прыгажосць нашай зямлі і адчуць мілагучнасць роднага слова.
Дземідовіч Н.А.,
настаўнік пачатковых класаў